СПРАВАЗДАЧА
аб праходжанні пешаходнага спартыўнага турысцкага пахода
другой катэгорыі складанасці па Украінскіх Карпатах,
здейсненым турысцкай групай г. Мінска
з 11.08.2018 г. па 26.08.2018 г.
па маршруце:
г. Ярэмчэ – паланіна Явір - гара Гарган Явірнык (н/к, 1467) – паланіна Верхняя Зеляніца - гара Сыняк (н/к, 1665) – гара Малы Гарган (н/к, 1592,5) – паланіна Блоджыў – Гара Бабін Пагар (н/к, 1478) – перавал Сталы (н/к, 1130) – гара Доўга (1 н/к, 370) – гара Плоська (1 н/к, 352,6) – гара Чорна Клэва (н/к, 1795) – гара Руська (н/к,1677,2) – гара Малая Братківська (н/к, 1677) – гара Вялікая Братківська (н/к,1788) – выток ракі Чорна Тыса – перавал Окула - гара Татарука (н/к, 1707)– гара Траяська (н/к, 1702) – гара Ўнгурська (н/к, 1707) – гара Плешка Унгурська (н/к, 1391) - гара Курпень (н/к, 1406) –- гара Балтін (н/к, 1330) – гара Опріша (н/к, 1480) – гара Плешка (н/к, 1213) – пасёлак Кабылецка Паляна (413) – урочышча Ялінка – гара Магурыца (н/к, 1264) – гара Тэрэнтын (н/к,1388) – гара Доўжына (н/к, 1380) - г. Рахаў (430)
Геаграфічны раён пахода: Україна, Івана-Франкоўская вобласць Надвірнянскі раён і Закарпацкая вобласць Рахаўскі раён, Усходнія Карпаты.
Від турызма
|
Катэгорыя складанасці похода
|
Даўжыня актыўнай часткі пахода, км |
Набор вышыні за паход, м |
Працягласць, дзён |
Тэрміны правядзення |
||
Агуль-ная |
Актыўнай часткі |
||||||
пешаходны |
другая |
161,9 |
7 145 |
14 |
12 |
11.08-26.08.2018 |
Перашкоды, якія вызначаюць складанасць маршрута
Від перашкоды |
Катэгорыя цяжкасці |
Характарыстыка перашкоды (характар, вышыня, навізна, найменне і г.д.) |
Шлях праходжання (для лакальных перашкод) |
Вяршыня |
н/к |
гара Гарган Явірнык (1467) |
З боку паланіны Явір |
Вяршыня |
н/к |
гара Сыняк (1665) |
З боку паланіны Верхняя Зеляніца |
Вяршыня |
н/к |
гара Малы Гарган (1592,5) |
З боку гары Сыняк |
Вяршыня |
н/к |
Гара Бабін Пагар (1478) |
З боку паланіны Блоджыў |
Вяршыня |
н/к |
перавал Сталы (1130) |
З боку гары Бабін Пагар |
Вяршыня |
н/к |
гара Доўга (1370) |
З боку перавала Сталы |
Вяршыня |
н/к |
гара Плоська (1352,6) |
З боку гары Доўга |
Вяршыня |
н/к |
гара Чорна Клэва (1795 |
З боку гары Плоська |
Вяршыня |
н/к |
гара Руська (1677,2) |
З боку гары Чорна Клэва |
Вяршыня |
н/к |
гара Малая Братківська (1677) |
З боку гары Руська |
Вяршыня |
н/к |
гара Вялікая Братківська (1788) |
З боку гары Малая Братківська |
Вяршыня |
н/к |
гара Татарука (1707) |
З боку перавала Окула |
Вяршыня |
н/к |
гара Траяська (1702) |
З боку гары Татарука |
Вяршыня |
н/к |
гара Ўнгурська (1707) |
З боку гары Траяська |
Вяршыня |
н/к |
гара Плешка Ўнгурська (1391) |
З боку гары Ўнгурська |
Вяршыня |
н/к |
гара Курпень 1406) |
З боку гары Плешка Ўнгурська |
Вяршыня |
н/к |
гара Балтін (1330) |
З боку гары Курпень |
Вяршыня |
н/к |
гара Опріша (1480) |
З боку гары Балцін |
Вяршыня |
н/к |
гара Плешка (1213) |
З боку гары Опріша |
Вяршыня |
н/к |
гара Магурыца (1264) |
З паўднёва-заходняга боку |
Вяршыня |
н/к |
гара Цярэнцін (1388) |
З паўднёвага боку |
Вяршыня |
н/к |
гара Доўжына (1380) |
З паўднёва-усходняга боку |
Актыўная частка паходу пачалася 14 жніўня і скончылася 24 жніўня 2018 г.
Працягласць актыўнай часткі маршруту складае 161,9 км.
Набор вышыні за паход склаў 7145 м.
Склад групы:
№ п/п |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Год нараджэн-ня |
Турысцкі вопыт |
Абавязкі ў групе |
Фота ўдзельнікаў |
1. |
Мацукевіч Леонід Уладзіміравіч
|
1959 |
3К пешаходны паход па Центральным Каўказе 4К лыжны паход па Хібінскіх і Лавазёрскіх тундрах КМС па спартыўным турызме |
Кіраўнік, фатограф |
|
2. |
Кулікоў Мікалай Алегавіч |
|
1У Ісландыя |
Рамонтнік, штурман, здабытчык |
|
3. |
Мацукевіч Валерый Леанідавіч |
1983 |
1У Ісландыя |
Загадчык гаспадаркай, фатограф |
|
4. |
Мацукевіч Дамінік Валер’евіч |
2003 |
1У Беларусь
|
Юнга, дыпламат
|
|
5. |
Жук Алеся Ігараўна |
1988 |
1У Ісландыя |
Санінструктар, штурман |
Кароткая характарыстыка раёна, у якім праходзіў паход
Велізарная горная сістэма Карпацкіх гор пачынаецца непадалёк ад Браціславы (Славакія) і сканчаецца на паўднёвым усходзе Румыніі. Агульная працягласць Карпат прыблізна 1600 км. Вялікай дугой атачаюць яны Сярэднееўрапейскую нізіну з трох бакоў. На паўночна-заходнім адрэзку іх шырыня складае 250 км, а на паўднёва-заходнім – 350 км, на паўднёва-ўсходнім, дзе і змесцаваны ўкраінскія Карпаты, яны звужаюцца да 100-130 км. У залежнасці ад месцавання і біягеаграфічнай структуры Карпаты падзяляюць на Паўднёвыя, Усходнія, Заходнія. Заходнія Карпаты лакалізаваны на тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Славакіі і часткай у Венгрыі, дзе і змесцавана самая высокая гара Карпат – Герлах (2665 м). Паўночныя Карпаты экватарна змесцаваліся на тэрыторыі Румыніі, Усходнія -- ў Славакіі і Польшчы, а таксама на тэрыторыі Заходняй Украіны. Вышыня ўкраінскіх Карпат у сярэднім - 1000 м. Карпаты - гэта 3,5% тэрыторыі ўсей Украіны. Працягнуліся яны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход амаль на 290 км пры сярэдняй шырыні 110 км. Карпаты змесцаваліся на тэрыторыі чатырох абласцей Украіны: Чарнавіцкай, Івана-Франкоўскай, Закарпацкай, Львоўскай. Карпаты сімвалічна падзяляюцца на 2 часткі – Закарпацце і Прыкарпацце. Прыкарпацце - гэта Львоўская, Івана-Франкоўская і Чарнавіцкая вобласці, Ужгарадская вобласць і Закарпацкая - гэта Закарпацце. Украінскія Карпаты невысокія, вулканічнага паходжання, сярэдняй вышынёй каля 1300-1500 метраў. Самая высокая гара знаходзіцца ў раёне сяла Яблуніца – гэта гара Гаверла - 2061 м.
Карпаты – горная палоса, характэрная тым, што на яе тэрыторыі захаваліся выключныя для Еўропы некранутыя лясы. Карпацкія горы ўяўляюць сабою галоўным чынам "мяккія", без скальных выступаў круглявыя горныя вяршыні. На пласкагор'і растуць брусніца і чарніца. Трохі ніжэй, на схілах гор, часта можна натыкнуцца на зараснік ажыны. Цёплым летам горныя краявіды дапаўняюць вялікія статкі кароў і авечак. Асноўная частка Карпат пакрыта букавымі і хваёвымі лясамі. Апроч елак і бука ў Карпацкіх горах таксама растуць дуб, арэх, граб, чарэшня, хвоя, алешына, лістоўніца. У склад букавых лясоў таксама ўваходзяць ясень звычайны, клён вастралісты, ільма горная, якая амаль знікла ў Карпацкіх горах, а калі і сустракаюцца, то толькі ў цяжкадаступных месцах. На верхніх схілах Карпацкіх гор раскінуты "альпійскія" сенажаці, багатыя і сёння вельмі рэдкімі відами флоры. У прыватнасці, дзіўнай раслінай — усходнекарпцкім рададэндранам. Яго ў Карпатах завуць "альпійскай ружай" дзякуючы яркаружовым кветкам. Тутака ж высока ў горах знаходзяцца і вытокі многіх рэк Заходняга рэгіёна Украіны: Стрый, Дубец і Чарамош. Іх па праве лічаць аднымі з самых чыстых рэк Усходняй Еўропы. У горных масівах Карпат шмат тысяч гадоў таму назад утварыліся салёныя пячоры, а таксама шчыльныя паклады каменнай солі.
Надвор’е Украінскіх Карпат вельмі разнастайнае. Асноўным фактарам, які ўплывае на гэта, з’яўляецца рэзкая змена горных вышынь — ад 160 м да 2081 м. Паралельна з вышынёй змяняюцца тэмпературны рэжым і рэжым вільготнасці. Клімат галоўным чынам умерана кантынентальны, цёплы, з цыкланічнымі інтэрвенцыямі атлантычнага паветра. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (ліпеня) у перадгор'ях ад +19 до +22°С, у высакагорным поясе -- ад +9 да +12°С, самага халоднага -- ў студзені: ад -5 да -40°С.
У горных Карпацкіх далінах летам з кожных сямі дзён — два дажджавыя. Увогуле, для Карпацкіх гор вельмі характэрныя няўстойлівая вясна, не вельмі гарачае лета, цёплая, сухая восень і мяккая зіма.
Вобразна, Карпаты можна падзяліць на шэраг горных кліматычных зон: Зона Высакагор'я - гэта зона даволі халоднага і вельмі вільготнага клімату. Зона сярэднегор’я - гэта зона умерана халоднага, вільготнага клімату. Зона Прыкарпацця - гэта зона цёплага і ўмерана вільготнага клімату. Зона нізкагор'я - гэта зона вельмі вільготнага клімату. Зона Закарпацця -- гэта зона памяркоўна цёплага, у меру вільготнага клімату. Клімат ўнутры апісаных зон не ўсюды аднастайны. C захаду на ўсход ўзмацняецца яго кантынентальнасць. У Закарпацці на агульным тэмпературным фоне даволі рэзка вылучаецца паўднёвы раён. Лета тут часта бывае гарачым. Часта здараюцца засухі. Вельмі моцна на клімат ўплывае горны рэльеф. Кожная рачная даліна, схілы гор часта маюць свой асаблівы, індывідуальны мікраклімат.
У Карпатах вылучаецца тры этнічных групы - гуцулы, бойкі, лемкі. Лемкі жывуць на схілах Карпацкіх Бескідаў паміж рэкамі Сян і Попрад, у Перачынскім і Вялікаберазнянскім раёнах Закарпацця. Упершыню згадкі пра іх у пісьмовых крыніцах з'яўляюцца ў шостым стагоддзі да нашай эры. Бойкі жывуць ў Львоўскай, Закарпацкай і Івана-Франкоўскай абласцях. Бойкаў лічаць атожылкамі кельцкіх плямёнаў, якія з шостага стагоддзя да нашай эры жылі ў Цэнтральнай Еўропе, а бліжэй да першага стагоддзю перасяліліся на Балканы. Гуцулы жывуць у Закарпацкай, Чарнавіцкай, Івана-Франкоўскай абласцях. У 17-18 стагоддзі сярод гуцулаў было нямала паўстанцаў, апрышкаў -- народных мсціўцаў.
Нават працяглы час знаходзячыся ў структуры розных дзяржаў, украінцы захавалі сваю этнакультуру. Менавіта жыхары горных рэгіёнаў Карпат захавалі самыя архаічныя асаблівасці культуры. Здаецца, што ў гарах, амаль кожны чалавек - спявак, мастак, яркая творчая асоба. І менавіта рукамі такіх людзей былі збудаваныя ў гарах найпрыгажэйшыя драўляныя храмы, якія будаваліся без адзінага цвіка ... Галоўным упрыгожваннем гэтых храмаў былі непаўторныя іконы, напісаныя на шкле. Асноўная іх маса, на сёння, захоўваецца ў музейных калекцыях. Сёння, як і многія сотні гадоў, таму, насельніцтва Карпат ўпрыгожвае сваю вопратку яркімі вышыўкі. Букавінская, покутская, Закарпацкая, ... Любая з іх - прыгажэйшая і непаўторная, і ўсе яны падобныя на яркі кветнік. Квітнее ён прыгожымі ўзорамі на падушках, ручніках, кашулях.
Карпацкую кухню адрозніваюць тры асаблівасці: натуральна, сытна, смачна. Жыхары Карпат, якія сілкуюцца натуральнымі экалагічна чыстымі прадуктамі, жывуць вельмі доўга. Малако з карпацкіх высакагорных лугоў ані не горш альпійскага. Карпацкія стравы з белымі грыбамі, разнастайныя кашы тут гатуюць ужо некалькі сотняў гадоў і авалодалі гэтым кулінарным мастацтвам у дасканаласці. Пасля карпацкага сняданку сіл хопае нават для працяглага пешага горнага пераходу. Карпацкія стравы арыгінальныя і ў той жа час вельмі простыя. Галоўнымі інгрэдыентамі карпацкай кухні з'яўляюцца пшанічная і кукурузная мука, бульба, грыбы, свіное або ялавічнае мяса, рыба.
Жыллём карпацкіх пастухоў на летніх пашах з'яўляецца калыба - самабытная драўляная пабудова з высока збудаваным дахам, ачагом і вялікай адтулінай у даху, праз якую выходзіць дым. І зараз вандроўнік мае магчымасць знайсці сабе адпачынак у шматлікіх калыбах, упрыгожваючых паланіны Украінскіх Карпат.
Пад’езд да месца, з якога пачынаецца актыўная частка маршрута
Актыўная частка маршрута пачыналася ў г. Ярэмчэ Івана-Франкоўскай вобласці. Нягледзячы на адносна невялікую адлегласць паміж Мінскам і Ярэмчэ, бюджэтна дабірацца тулы даволі доўга. Можна паехаць цягніком Магілёў-Чарнаўцы да Івана-Франкоўска, а далей – дызелем да Ярэмчэ, але міжнародныя цягнікі надта ж дарагія. Таму мы выбралі варыянт начнога праезду маршрутам аўтобусных ліній ECOLINES Мінск-Львоў да Львова. Ад’езд з Мінска ў 20.30 12.08.2018, прыбыццё ў Львоў 8.25 13.08.2018. Кошт праезда 104 рублі туды-назад. Цягніком Львоў-Рахаў, які адпраўляецца ў 15.45, праз Івана-Франкоўск ў 21.07 прыехалі ў Ярэмчу. Кошт праезда 62 грыўні.
Вярталіся з Рахава цягніком Рахаў-Львоў, які адпраўляўся з Рахава ў 0.32 25.08.2018. У 8.30 прыбылі ў Львоў. Кошт квітка 63 грыўні. У 20.20 аўтобусам ECOLINES выехалі і ў 10.10 раніцы прыбылі ў Мінск. Сумарны кошт праезду склаў 104 рублі і 124 грыўні.
Месцы аврыйнага сыходу з маршрута:
Аглядная карта рэгіёна, у якім праходзіў паход.
Карта складаецца з трох частак. Нітка маршрута адзначана лініяй аранжавага колеру.
Карта маршрута. Частка 1.
Карта маршрута. Частка 2.
Карта маршрута. Частка 3
Праходжанне маршрута
13.08.2018. |
Дзень 1 |
||
Яснае надвор’е |
Яснае надвор’е |
Яснае надвор’е |
|
г. Ярэмча – паланіна Явір - гара Гарган Явірнык (1467) – паланіна Верхняя Зеляніца |
|||
Пройдзеная адлегласць 11,9 км |
Набор вышыні +923 м Скід вышыні -308 м |
Працягласць хадавога дня 10 гадзін 30 хвілін |
Трэк першага хадавога дня на тапаграфічнай карце
Трэк першага хадавога дня на карце Google Earth – чырвона-жоўтая лінія.
12.08.2018 года ў 21.07 група сышла з цягніка Львоў-Рахаў на перон чыгуначнага вакзала горада Ярэмча. Не затрымліваючыся, у наступіўшай ужо цемры накіраваліся да турысцкай стаянкі на ўскраіне Ярэмчы. Трэба было прайсці каля 2 км і па пешаходным масце перайсці на другі бок ракі Жонка. Узняўшысь на даволі круты схіл, мы патрапілі на ўтульную паляну. Стаянка была вольная ад наведвальнікаў, і мы ўсталявалі намёты на самых лепшых месцах. Пітную ваду здабывалі з крыніцы, якая знаходзіцца на супрацьлеглым беразе ракі Жонка. Да крыніцы была прымацавана шыльдачка, якая сведчыла аб тым, што вада ў крыніцы мінералізаваная і мае гаючыя ўласцівасці. Але на смак яна выглядала, як простая пітная вада. Праўда, некаторыя ўдзельнікі групы сцвярджалі, што нібыта адчуваюць адбітак мінеральнага смаку на вуснах.
Стомленыя дарогай даўжынёй у суткі, адразу пасля вячэры ўдзельнікі вандроўкі разышлісь па намётах.
Улічваючы вялікую працягласць светлавога дня, а таксама неабходнасць паступова ўцягвацца ў фізічныя нагрузкі, дзяжурныя прачнуліся ў 7.30. Пасля сняданка пераразмеркавалі груз у залежнасці ад фізічных магчымасцей удзельнікаў пахода. Пераразмяркоўваць было што, бо планавалася, што першыя восем дзён група будзе ісці ў аўтаномным рэжыме, не заходзячы ў населеныя пункты. І ежу на ўсе восем дзён трэба несці з сабой. Кропкай, у якой праз восем дзён група магла папоўніць свае харчовыя запасы, быў пасёлак Кабылецка Паляна. Дыферэнцыацыя заплечнікаў па вазе апынулася істотнай, але ў такім выглядзе група магла разлічваць на тое, каб прайсці маршрут.
Група ў поўным складзе перад выхадам на маршрут
Замежная англамоўная турыстка, якая забрыла раніцой на нашу стаянку, зрабіла групавы здымак, і ў 10.15 мы выступілі на маршрут. На карце побач са стаянкай праходзіла сцяжына, адзначаная як пачатак маркіраванага турыстычнага маршрута. І сапраўды, уверх ад стаянкі ішла нейкая сцяжынка, але праз метраў сто ад пачатку яна непрыкметна знікала ў непралазным гушчары. Не страчваючы надзею на тое, што на хуткім часе сцяжына адродзіцца, мы настойліва прадзіраліся праз густыя зараснікі. Пад нагамі былі буйныя камяні, пакрытыя зверху мохам. Мох маскіраваў шчыліны паміж камянямі. Ногі раз-пораз правальваліся ў шчыліны, і трэба было быць вельмі асцярожным, каб іх не пашкодзіць. Улічваючы максімальную вагу заплечнікаў, даволі спякотнае надвор’е, для пачатку вандроўкі нагрузка была можа і занадта моцная. Праз гадзіну і 10 хвілін, урешце, прабіліся на вяршыню горкі, якую штурмавалі. Прыпыніліся на адпачынак. Паглядзелі карту і пашкадавалі, што ўпарта лезлі на гару і шукалі сцяжыну, якой даўно не існуе. Гару можна было абысці па дарозе, якая агінае гару.
Яшчэ нейкі час ішлі па азімуце праз зараснік, але гэта ўжо быў спуск, а пад нагамі была цвёрдая глеба. Пераадолеўшы першую перашкоду, яшчэ праз паўгадзіны выйшлі з гушчару на дарогу. За два пераходы выйшлі на паланіну Явір. Ручаінка ўнізе паланіны была амаль што перасохлая, але забяспечыла нас вадой на абед. Адпачыўшы і падсілкаваўшысь супам з лідскіх канцэнтратаў і найсмачнейшым украінскім салам (беларускае не горшае, але яго не дазваляюць везці праз мяжу, баяцца нашай АЧС), прадоўжылі пад’ём на гару Гарган-Явірнык. А васемнаццатай гадзіне група ўзнялася на гару.
О-о! Якія маляўнічыя краявіды адкрываюцца з Гаргана-Явірныка! Лішайнік пазалотай лёг на каменні, бязладна насыпаныя невядома кім у даўгі хрыбет; дзесьці знізу магутная смярэка дацягваецца сваёй вершалінай да самага верху хрыбта і вабіць вас сваімі гузамі; паланіны з вышыні выглядаюць мудрагелістымі ўзорамі на дыване, што хвалямі раскінуўся пад вамі… Вось так бы сядзеў і захапляўся, і ўдыхаў на поўныя грудзі водар чыстага паветра Карпацкіх гор…
Вось такі прыгожы пад’ём на гару Гарган-Явірнык!
Ну, мы і пасядзелі, і пазахапляліся. Заадно адпачылі.
Апошняй кропкай запланаванага на сёння маршрута з’яўлялась паланіна Верхня Зеляніца. Да яе было ўжо недалёка, але калі ў групе ёсць "n" удзельнікаў, то адзін з іх горш за ўсіх трымаецца на курумніку. У нашым выпадку ім аказаўся Дамінік. А паколькі караван ідзе з хуткасцю храмога вярблюда, то рух групы моцна запаволіўся. Пра храмога вярблюда сказана было нездарма, бо Дамінік, пераскокваючы з камяня на камень, няўдала паставіў нагу і выцяў правае калена. Добра, калі ў групе ёсць санінструктар, а ў санінструктара - ўкамплектаваная аптэчка. “І доктар прышыў яму ножку, і заінька скача ізноўку”. Праўда, пасля атрымання траўмы Дамінік пачаў рухацца яшчэ асцярожней і павольней. Блага, што па курумніку нам выпадала прайсці няшмат - крыху болей за кіламетр.
Першая кроў. Хуткая дапамога.
Важна было правільна знайсці месца сыхода з хрыбта і патрапіць на мяжу водападзела дзвух рэчак: Женець і Зеляныця (Женець цячэ на паўднёвы ўсход, а Зеленыця – на паўночны захад). У іншым выпадку прыйдзецца перапраўляцца праз адну з гэтых рэк і прадзірацца па азімуце праз зараснік, або вяртацца наверх і рабіць яшчэ адну спробу. Прааналізаваўшы з вышыні хрыбта ландшафт і знайшоўшы сцяжыну, каля 19.30 пачалі спуск. Зверху сцяжына была даволі прыкметнай, але па меры спуска яна пачала раз-пораз раздвойвацца ці губляцца. І кожны раз прыходзілася рабіць выбар на падставе паказанняў компаса і асабістай інтуіцыі. І компас, і інтуіцыя не падвялі. У 20.45 мы выйшлі дакладна на паланіну Верхня Зеляныця. Быў ужо даволі позні надвячорак. Удзельнікі вандроўкі стаміліся, але адчувалі задавальненне ад таго, што праграму першага дня выканалі.
Выхад групы на паланіну Верхня Зеляныця
14.08.2018. |
Дзень 2 |
||
Яснае надвор’е |
Яснае надвор’е |
Яснае надвор’е |
|
паланіна Верхняя Зеляніца - гара Сыняк (1665) – гара Малы Гарган (1592) – паланіна Блоджыў |
|||
Пройдзеная адлегласць 12,48 км |
Набор вышыні +510м |
Працягласць хадавога дня 9 гадзін 15 хвілін |
Трэк другога хадавога дня на тапаграфічнай карце
Трэк другога хадавога дня на карце Google Earth (жоўта-чырвоная лінія)
Каля дзесяці гадзін раніцы група пакінула свой лагер пасярод паланіны Верхня Зеляныця, і па дарозе, якая ішла ўверх праз лес, рушыла ў бок гары Сыняк. Дарога хутка пераўтварылася ў сцяжыну, якая прывяла да зарасніку малін уздоўж прыбалочанага ручая. Ну як не паласавацца экалагічна чыстымі карпацкімі малінамі?!
У гэтым жа малінніку сцяжына пачала падзяляцца, і каб зрабіць выбар ізноў прыйшлося раз-пораз кідаць позірк то на карту, то на компас. Прайшлі вялікую высечку, за ёй яшчэ адну, больш старую на даволі крутым схіле, пачалі прадзірацца праз галлё, сучча і пні, якія засталіся пасля нарыхтовак леса. Сцяжыны не было, а карпацкае сонца ў сярэдзіне жніўня не ведае літасці. На маліны і брусніцы ўжо не зважалі. Пераадолеўшы, ўрэшце, апошнюю высечку, спыніліся на адпачынак на яе ўскрайку сярод россыпу чарніц. Прызвычаеныя з дзяцінства збіраць ягады, Алеся, Коля і Лявон абабралі колькі самых ўраджайных кустоў на вячэрні кампот, адзначыўшы пры гэтым, што беларускія чарніцы больш салодкія.
Палазіўшы па ўскрайку высечкі, знайшлі сцяжыну, якая ішла ўверх, у бок гары Сыняк. Важна было, каб яна вывела на сцежку, прарубленую ў хваёвым сланіку. Інакш, як па гэтай сцяжыне, з нашага боку на гару не ўзняцца. Пра тое, каб без сцежкі прайсці карпацкі хваёвы сланік, не варта і марыць.
Нягледзячы на тое, што сцяжына на ўскрайку высечкі супадала з месцам, дзе яна адзначана на тапаграфічнай карце, на падыходзе да мяжы сланіка яна пачала губляцца і ўрэшце зусім знікла. Пераадолеўшы круты ўздым, мы апынуліся перад непралазнай сцяной сланіка. Трэба было шукаць праход у ім. Выслалі разведку, якая, высветліла, што сцежка ў сланіку знаходзіцца метраў на чатырыста паўднёва-усходней.
Лезці (а не ісці) па сланіку вельмі цікава. З’яўляецца ўражанне, што ты ў нейкіх экзатычных джунглях. Кожнае сцябло, кожны корань хмызняку імкнецца перашкодзіць табе: ухапіць за штаны, кашулю, заплечнік, заблытацца ў нагах. Увесь час трэба манеўраваць, нахіляцца, наступаць на ствалы, абапірацца на іх… Вельмі цікавы занятак, улічваючы, што ўсё гэта адбываецца на даволі крутым пад’ёме. Праз некаторы час, здаволіўшысь асалодай такога ўзыходжання, Дамінік пачаў агучваць схіл гары воклічамі накталт таго:
– Пракляты сланік!
– Колькі можна здзеквацца над людзьмі!?
– Калі гэта, ўрэшце, скончыцца!?...
Да яго данеслі, што нікому не падабаецца, калі яго клянуць і ганьбяць. Паколькі шляху няма, лепш казаць, што табе вельмі падабаецца ісці па такой экзатычнай сцяжыне. Пасля гэтага Украінскія Карпаты пачулі:
– Сланік, як я цябе люблю!!!
Гэта Дамінік. Як ён любіць хваёвы сланік!!!
Сцягі двух суседніх братніх народаў луналі над гарой Сыняк.
– Сланік, мне вельмі падабаецца прадзірацца праз цябе!!!
У гэтых крыках душы можна было пачуць ўсю гаму пачуццяў, якімі быў узрушаны наш самы малады вандроўнік. Але ўсё калі-небудзь сканчаецца. Урэшце сланік скончыўся, і мы апынулісь на гары Сыняк, над якой горда узвышаўся жоўта-блакітны сцяг. Як найвялікшую святыню Дамінік дастаў з заплечніка бел-чырвона-белае палотнішча, прымацаваў яго да трэкінгавай палкі, і праз хвіліну сцягі двух братніх суседніх народаў луналі над гарой Сыняк!
Пасля адпачынку на гары Сыняк, які, пэўна, мы заслужылі, рушылі ў бок гары Малы Гарган. Перапад вышыні паміж імі невялікі, паколькі знаходзяцца яны на адным хрыбце, але шлях ляжыць, ізноў жа, па курумніку. Дамінік не агучваў свае пачуцці да курумніка, але было відавочна, што ставіцца да яго наш юнга не лепш, чымсьці да хваёвага сланіка. Тым болей, што ісці па курумніку было не кіламетр, як на Явірныку, а два з паловай. Але ніхто за цябе іх не пройдзе!
На гары Малы Гарган апынуліся ў 18.20. Сонца было яшчэ даволі высока. З гары адкрываліся дзівосныя краявіды. Карпаты былі пацягнутыя лёгкай смугой. Кожны фатаграфаваў сваё. Аднекуль здалёк даляталі прыглушаныя водгукі грому, але акрамя гэтага нічога не насцярожвала.
На гары Малы Гарган